Што такое пітчынг у кіно? Спыталі ў кінапрадзюсара
Прадзюсар Леанід Каліценя разам з камандай Беларускай сеткі фільммэйкераў запусцілі…
“Усход невядомы” – гэта цыкл, складзены рэдакцыяй самой стрымінгавай пляцоўкі і прысвечаны работам аўтараў з Усходняй Еўропы. Праз сваю акцыю, як заяўляюць арганізатары, у гледачоў з’яўляецца магчымасць даведацца больш пра гэткія блізкія, але ўсё яшчэ неадкрытыя краіны, лепей зразумець суседзяў, паглыбіўшы сваю дасведчанасць.
Платформа праводзіць ужо сёмае выданне работ і гэтым разам увагай уганараваліся сучасныя беларускія мастакі. Не ўсе работы з’яўляюцца цалкам анімацыяй, некаторыя аўтары выкарыстоўваюць яе толькі як адзін са сваіх мастацкіх прыёмаў, аднак усе работы дакладна заслугоўваюць вашай увагі.
“Магутны Божа — Малітва за Беларусь”, рэж. Юлія Рудзіцкая, Беларусь 2020, 4 хв.
«Магутны Божа» – это мноства кадраў, якiя нагадваюць работы мастакоў-абстракцыяністаў, намаляваныя крэйдамі на асфальце, дзе вобразы перацякаюць адзін у другі, расказваючы гісторыю некалькіх месяцаў. Відэашэраг натхнён пратэстамі 2020 года ў Беларусі. Стваральнікі кліпа паказалi сваю інтэрпрэтацыю дзеянняў дзяржаўнага рэпрысіўнага апарата і да чаго гэтыя дзеянні прыводзяць.
Выкарыстоўваць анімацыю для стварэння кліпаў – гэта ўжо даўно не новая ідэя. Аднак на постсавецкай прасторы рэдка калі можна ўбачыць годныя работы, якія б маглі захапіць увагу гледачоў таксама моцна, як відэа, знятыя з рэальнымі акцёрамі. I ўдвая прыемна калі гэта работы нашых землякоў. Па сутнасці работа з’яўляецца эфектным пераасэнсаваннем аднайменнага рэлігійнага гімна 1947 года ад вядомага беларускага кампазітара Мікалая Равенскага ў дабстэп аранжыроўцы.
“Каралеўства зорак”, рэж. Іван Гапіенка, Беларусь 2019, 17 хв
Гісторыя, поўная фарбаў, таямнічасці і магіі – гэта паўнавартасны дзіцячы кароткаметражны мультык, дзе прысутнічаюць усе асноўныя кампаненты: арыгінальны сюжэт і адметны почырк аўтара. Работа, створаная да масавых пратэстаў 2020 года, адрозніваецца ад астатніх работ у сходзе нябытнасцю палітычнай пратэстнасці. Фільм апавядае пра казачны свет, дзе зоркі, якія здабылі чароўную кветку, задаліся мэтай знайсці месца, дзе гэтая кветка вырасла. Яны амаль знайшлі яго, але па нейкай прычыне не змаглі завяршыць сваю місію. Далей чароўнае стварэнне пападае ў рукі галоўнага героя гісторыі, пасля чаго ў яго жыцці пачынаюць адбывацца дзіўныя рэчы.
У фільме няма агучкі роляў, а ўвесь антураж з аўдыяльнага пункту погляду стварае саўнд-дызайн і элегантна падабраная музыка. У аўтара ёсць свой выдатны мастацкі стыль, а спакойная 2D прамалёўка з выразна пазначанымі межамі кадра і месцаваннем гарызонта змяняецца бязладнымі, але не менш прыгожымі сцэнамі падобнымі на мастацкі хаос. Аўтар не імкнецца да канца запаўняць палатно экрана дэталямі свету або персанажаў, выкарыстоўваючы гэтую магчымасць таксама як адзін з прыёмаў, напрыклад, для ўзмацнення эмацыйнага напалу ад сцэны або для гульні кантрастаў і большага ўцягвання гледача ў гісторыю.
“Занадта вялікі малюнак”, рэж. Генадзь Бута, Беларусь/Расія 2021, 5 хв.
Мабыць, самы неардынарны фільм з усёй падборкі, які як сапраўдны твор сучаснага мастацтва дае вам толькі кропку адпраўлення, пакідаючы разважанні і высновы за кадрам. Насамрэч фільм мало чаго мае агульнага з заяўленай тэматыкай анімацыі, аднак нельга праігнараваць арыгінальнасць у сваёй прастаце задумкі і дзёрзкасць аўтараў. Бо па сутнасці сваёй карцiна не мае ні дзейных асоб, ні рэплік, ёсць пачатак і завяршэнне, але вельмі складана вылучыць фабулу, а саспенс выкліканы бясконцасцю чакання і невядомасцю зыходу падзей.
Такiм чынам абраны аўтарам мастацкі прыём можа трактавацца па-рознаму. Напрыклад, што лінія – гэта шлях чалавека, калі ён падарожнічае праз акіяны, сцяжынкі, узбіраецца ў горы, але ў выніку для адчування сваёй паўнавартаснасці і завершанасці яму ўсё роўна трэба вярнуцца дадому. Таксама фільм можам аказацца мастацкім эксперимента аўтара, які паказвае навакольны свет праз гісторыю прадмета, дзе мараль можа адрознівацца ў залежнасці ад кропкі пагляду. Як бы яно ні было, такое доўгае нестандартнае падарожжа па свеце, у якое запрашае нас праца, можа дапамагчы адкрыць новыя бакі ў нас саміх.
Падтрымайце працы беларускіх мастакоў, паглядзеўшы іх на сайце Ninateka.pl. Для гэтага вы можаце скарыстаць любы VPN сэрвіс, у якім можна выбраць Польшчу як кропку падлучэння.
Backstage.Belarus
Прадзюсар Леанід Каліценя разам з камандай Беларускай сеткі фільммэйкераў запусцілі…
Я даўно хацела напісаць гэты тэкст. Праўда, увесь час спыняла…
Выканаўца галоўнай ролі ў фільме “Жыве Беларусь”, а таксама вядомы…