“Беларускія фільммэйкеры зараз не проста выйшлі з зоны камфорту, яны адтуль катапультаваліся”
Зусім хутка ў Берліне пройдзе нефармальны з’езд кінематаграфістаў. Backstage паразмаўлялі…
На думку прадзюсара, які з’яўляется адным з арганізатараў з’езду, галоўная праблема беларускага незалежнага кіно сёння – гэта самавызначэнне ўсіх, хто мае дачыненне да кінаіндустрыі ў новай сітуацыі.
– За два гады мы страцілі краіну ў тым выглядзе, у якім мы яе ведалі. Вялікая частка фільммэйкераў не можа вярнуцца ў Беларусь. А тыя, хто там, не могуць нармальна працаваць. Нам трэба знайсці адказ на базавыя пытанні: хто мы, куды мы ідзем. І самае галоўнае – куды мы не ідзем. Хто нашыя сябры, а дзе знаходзяцца “мінныя палі” для нас. Важна задаць межы разумення ўсім гэтым рэчам. І важна зрабіць гэта калектыўна, – кажа ён.
Калі гаварыць пра пазітыў, каардынатар BFN адзначае дзве рэчы. Першая – беларускія фільммэйкеры ўжо двойчы ўдзельнічалі ў Берлінале. У гэтым годзе беларусы нават паспелі паўдзельнічаць і ў арганізацыі стэнда беларускай анімацыі на фестывалі ў Ансі. Другая важная рэч – удзел у Берлінале, які адбыўся ў партнёрскім фармаце паміж Беларускай незалежнай кінаакадэміяй і Belarusian Filmmakers’ Network.
– Гэтыя арганізацыі не проста былі створаны, яны яшчэ нешта супольна правялі і гэта вельмі важна. Але трэба рухацца далей. Так, мы паўдзельнічалі ў Берлінале і ў Ансі – мы малайцы. Але ў нас наперадзе ёсць фестываль Усходне-Еўрапейскага кіно ў Котбусе, ёсць Міжнародны фестываль дакументальнага і анімацыйнага кіно ў Лейпцыгу. Ці мы будзем там удзельнічаць? Калі так, дык у якім фармаце?
З’езд кінематаграфістаў ставіць сваёй задачай прад’явіць усе гэтыя пытанні кінасупольнасці. Каб кожны мог для сябе адказаць: дык я сам па сабе ці мы разам? І калі разам, дык якія ў мяне ёсць фарматы для ўдзелу? І як нам аб’яднацца ў дзеючыя адзінкі, якія будуць рабіць гэты вялікі аб’ём працы. Трэба зразумець, што беларускае кіно – гэта набор канцэптуальных, творчых, арганізацыйных і іншых рашэнняў не аднаго чалавека, а сотняў людзей, якія ўцягнуты ў вытворчасць, – адзначае Леанід Каліценя.
Рэдакцыя
Зусім хутка ў Берліне пройдзе нефармальны з’езд кінематаграфістаў. Backstage паразмаўлялі…
Прадзюсар Леанід Каліценя разам з камандай Беларускай сеткі фільммэйкераў запусцілі…
Я даўно хацела напісаць гэты тэкст. Праўда, увесь час спыняла…