Пішам пра папулярную культуру. Ладзім масты паміж беларусамі і ўкраінцамі. Знаходзімся ў Варшаве

Menu & Search

“Гэта не Джэймс Бонд, а дзве жывыя і вельмі смелыя дзяўчыны, якія вядуць стрым”. Рэжысёрка Мара Тамковіч – пра затрыманне Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай

17 мая, 2023

Кароткі фільм Мары Тамковіч “У жывым эфіры” быў зняты па матывах гісторыі затрымання дзвюх журналістак “Белсату” падчас стрыму з Плошчы перамен у лістападзе 2020-га. Backstage пагутарыў з рэжысёркай пра здымкі фільма і яго гераінь, а таксама новы поўнаметражны фільм пра Кацярыну Андрэеву, які аўтарка ў гэты час здымае ў Польшчы.

Чытаць далей

Скарбонка беларускага кіно. Чуллівае і нават медытатыўнае кінаэсэ “Межы” Юлі Шатун – рэцензія і кадры з фільму

26 красавіка, 2023

У красавіку беларускі стрымінгавы сэрвіс Vodblisk прадставіў гледачам новы фільм у сваёй калекцыі – “Межы” пад рэжысёрствам Юліі Шатун. Фільм прапануе паглядзець вынікі рэфлексіі аўтаркі на тэму сутнасці межаў: межаў кадра, межаў краін, межаў жыцця, межаў уплыву асобы і межаў сябе. 

Чытаць далей

“Не сказаць, што мае бацькі лічылі, што кіно – гэта нармалёвая справа”. Беларуская рэжысёрка Юля Шатун – пра свой пераезд у Польшчу, шлях у кіно і фільм “Межы”, які з’явіўся ў сетцы.

20 красавіка, 2023

У красавіку на анлайн-платформе VODBLISK можна паглядзець паэтычнае кінаэсэ Юлі “Межы”. Backstage пазнаёміўся з творчым светам гэтай таленавітай аўтаркі.

Чытаць далей

Рэжысёр Уладзімір Казлоў: “Штуршком сталі, як гэта ні дзіўна, пратэсты ў Беларусі. У той момант адчуў сябе ў большай ступені беларусам, як бы пафасна гэта ні гучала”

5 красавіка, 2023
Уладзімір Казлоў, рэжысёр

Backstage паразмаўляў з рэжысёрам фільма “Лета 1989”, паказы якога нядаўна прайшлі ў Вільні і Варшаве, і даведаўся пра тое, як скандальнасць звязана з нежаданнем людзей бачыць праўду, а таксама як можна зняць поўны метр за дзве тысячы еўра цягам аднаго тыдня.

Чытаць далей

Воля Чайкоўская: “Беларускае кіно – самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ – вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу”

27 сакавіка, 2023

У пачатку сакавіка прадзюсарка і рэжысёрка Воля Чайкоўская разам з камандай фестывалю “Паўночнае ззянне” запусціла першы беларускі анлайн-кінатэатр VODBLISK. Паразмаўлялі з Воляй пра важнасць гэтага праекту, аўтэнтычнасць беларускага кіно і пра час, калі сістэмныя змены стануць магчымымі.

Чытаць далей

Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»

15 сакавіка, 2023

Беларуская сетка фільмавытворцаў паказала на Еўрапейскім фільммаркеце ў межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю беларускія кароткаметражныя фільмы. Мы паразмаўлялі з прадзюсерам Леанідам Каліценям пра першы беларускі стэнд нацыянальнага кіно, тутэйшасць як перавагу і знаёмства індустрыі з гледачом.

Чытаць далей

“Маўка. Лясная песня”: як самы дарагі ўкраінскі мультфільм стаў кросплатформенным брэндам

14 сакавіка, 2023

«Не, я жывая, я буду жыць вечна! У мяне ў сэрцы ёсць тое, што не памірае». Словы, якія ўклала ў вусны Маўкі Леся Украінка, цяпер сталі дэвізам кожнага ўкраінца. Але не толькі па гэтай прычыне выхад мультфільма “Маўка. Лясная песня” – чарговая перамога. 

Чытаць далей

Кастынг-дырэктарка Надзея Жук: «Зараз на здымкі фільма можа трапіць чалавек без вопыту. І не толькі ў рэкламе, але і ў кіно. Праўда, трэба быць гатовым, што заплацяць вам вельмі мала»

8 сакавіка, 2023

Жыццё акцёра нельга ўявіць без кастынгаў. Нават для вядомых акцёраў кастынг – гэта трамплін і шанец, каб у партфоліо нарэшце з’вілася тая самая роля. Дзе шукаць кастынгі, як да іх рыхтавацца і за што можна трапіць у чорны спіс – пра ўсё гэта мы распыталі кастынг-дырэктарку Надзею Жук.

Чытаць далей

Беларускія кінематаграфісты стварылі Кінаакадэмію. Чаму гэта сапраўды важна?

21 лютага, 2023

Яе прэзентацыя адбылася 17 лютага на Берлінскім кінафестывалі. Ініцыятарамі BIFA выступілі заснавальніца кінафестывалю “Паўночнае ззянне” Воля Чайкоўская, рэжысёры Аляксей Палуян, Дар’я Жук, Андрэй Куціла, кінакрытык Ірэна Кацяловіч і кіназнаўца Ігар Сукманаў.

Чытаць далей
Type your search keyword, and press enter to search