Медыя пра беларускае кіно і папулярную культуру. Мост паміж крэатарамі Беларусі і Украіны

Menu & Search

Мікіта Бялевіч: “Ствараючы кантэнт па-беларуску, я адчуваю, што стаю ля вытокаў чагосьці важнага”

8 верасня, 2024

Вядучы праектаў “Годна” расказаў Backstage пра беларускую музыку, любімых ціктокераў і свае амбіцыі ў кіно.

Мікіта Бялевіч з’яўляецца тварам і шоўранерам адразу некалькіх відэапраектаў кампаніі “Годна”, якія пашыраюць беларускую культуру. Сярод іх – юцюб-праект “На пачатку было слова”, цікток “Годная Музыка”, дзе з’яўляліся вясёлыя скетчы з трэкамі беларускіх музыкаў. Пагаварылі Мікітам пра музыку, беларускі ЦікТок і, натуральна, кіно.

Як ты ацэніш цяперашні стан беларускай музыкі?

Здаецца, што беларускай музыкі становіцца больш. Яе паўсюль можна знайсці, калі пашукаць. Але праблема ў тым, што падтрымкі гэта музыка не мае. Няма пляцовак, няма буйных медыя, няма папулярных лэйблаў. А калі яны і ёсць, то малаўплывовыя і малазаўважныя.

Тая сцэна, якая зараз існуе, гэта крутыя музыкі, але яны развіваюцца часцей за ўсё ў замежжы. І на гэты шырокі рынак унутры Беларусі, які зараз заняты расейскай музыкай, для іх прабіцца амаль немагчыма. Таму беларуская музыка ёсць, але гэта больш падобна на партызанскую вайну. 

Але за апошнія гады з’явілася шмат гучных імёнаў, якія па яркасці, культавасці і ўнёску ў культуру месцамі больш знакавыя, чым той жа Макс Корж ці ЛСП. Гэта такія музыкі, як напрыклад Intelligency, Молчат дома, Nürnberg. Яшчэ мне падабаецца Palina – гэта проста дыямант. Так што, беларуская музыка ёсць, якасная і цікавая, але хутчэй насуперак усяму.

Ці бачыш ты, што беларускамоўнага кантэнта становіцца больш?

Я бачу шмат прыкладаў, калі людзі пачынаюць ствараць нешта па-беларуску проста таму, што яны не хочуць нічога ствараць па-расейску. Ствараючы кантэнт па-беларуску, я магу адчуць свой унёсак, што я стаю ў вытокаў чагосьці важнага, што потым стане прычынай зменаў у беларускім грамадстве ў будучыні.

Што ў TikTok паглядзець пра беларускую мову?

Першае – гэта Ілля Шынкарэнка. Гэта абсалютна абавязкова для падпіскі. Гэта Ліза Ветрава. Ёсць яшчэ класны акаўнт, які вядзе Маляваныч пад назвай Бэйбус. Ілля Сіўцоў пра беларускую мову расказвае цікава. Ну і ёсць шмат невялікіх блогавых акаўнтаў: чым больш ты іх глядзіш і падпісваешся, тым больш іх TikTok сам табе падкідвае.

Ці ёсць у цябе амбіцыі ў кінематографе?

Так, бо часта складаныя перыяды гісторыя знаходзяць адлюстраванне ў важных творах мастацтва. Кіно – не выключэнне. Здаецца, беларусы ўжо столькі адцярпелі, што можна зняць тысячы моцных твораў. У мяне ёсць ідэі і вельмі хацелася б глыбей гэтым заняцца.

Павел Пяцько

Backstage.Belarus

Related article
Януш Гаўрылюк: “Шмат фільммэйкераў метафарычна загінуць у кінаіндустрыі Польшчы, бо вынікі іх працы не будуць мець аніякага дачынення да беларускага кіно”

Януш Гаўрылюк: “Шмат фільммэйкераў метафарычна загінуць у кінаіндустрыі Польшчы, бо вынікі іх працы не будуць мець аніякага дачынення да беларускага кіно”

Януш Гаўрылюк – заснавальнік культавага ўжо фестывалю беларускіх фільмаў “Бульбамуві”,…

Андрэй Палупанаў: «Вялікая праблема ў тым, што нават Беларусь многімі не ўспрымаецца як краіна. Што можна сказаць пра беларускае кіно»

Андрэй Палупанаў: «Вялікая праблема ў тым, што нават Беларусь многімі не ўспрымаецца як краіна. Што можна сказаць пра беларускае кіно»

Андрэй Палупанаў — заснавальнік і выкладчык папулярнай у Беларусі прыватнай…

“Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні”. Рэжысёр Яўген Лыткін – пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

“Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні”. Рэжысёр Яўген Лыткін – пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін – беларус, які зняў трылер “Забароненая група”, што…

Type your search keyword, and press enter to search