“Беларускія фільммэйкеры зараз не проста выйшлі з зоны камфорту, яны адтуль катапультаваліся”
Зусім хутка ў Берліне пройдзе нефармальны з’езд кінематаграфістаў. Backstage паразмаўлялі…
– Наш тэлеграм-канал Пітчынг Бадзі – гэта не толькі пра пітчынгі. Гэта гульня слоў: сябар, з якім ходзіш на рыбалку. Гэта канал аб тым, дзе можна ўзяць грошы на фільм, знайсці партнёраў або навучыцца рабіць кіно. Гэта канал з ужо адсартаванай інфармацыяй, дзе прымаюць беларусаў, дзе ёсць пэўныя грошы і канкрэтныя гісторыі поспеху, – распавёў нам Леанід.
Па яго словах, у кіно пітчынг – гэта стандарт прасоўвання ідэй новых праектаў, дзе ўдзельнікі праходзяць адбор і прадстаўляюць сваю ідэю перад камісіяй ці прадзюсарамі.
Пітчынгі могуць складацца з некалькіх раўндаў, а сам працэс прасоўвання ідэі можа займаць нават некалькі гадоў. І праз нейкі час альбо аўтары адмаўляюцца ад ідэі, альбо ўсё ж даводзяць яе да стану, калі яна яна праходзіць.
– Ці можна абысціся без пітчынгаў? Вы можаце, вядома, зайсці ў хату да сяброў праз фортачку. Але калі ёсць звычайны ўваход з ліфтам, то лепш выкарыстоўваць яго. Гэты ўваход і ёсць пітчынг. Першая памылка пачаткоўцаў: зараз мы знімем цізер або трэйлер і ўсё ўбачаць і ачмурэюць. Але якраз гэтая штука і не працуе. Працуе прэзентацыя ідэй на пітчынгах, гэты этап эканоміць сродкі і час, – лічыць кінапрадзюсар.
Леанід Каліценя раіць фільммэйкерам браць удзел у пітчынгах, бо там яны змогуць навучыцца ў іншых удзельнікаў, убачыўшы іх памылкі і моцныя бакі.
– Пітчынг – гэта вельмі карысная рэч для вашага будучага фільма, – кажа Леанід Каліценя.
Рэдакцыя
Зусім хутка ў Берліне пройдзе нефармальны з’езд кінематаграфістаў. Backstage паразмаўлялі…
Я даўно хацела напісаць гэты тэкст. Праўда, увесь час спыняла…
Выканаўца галоўнай ролі ў фільме “Жыве Беларусь”, а таксама вядомы…