Медыя пра беларускае кіно і папулярную культуру. Мост паміж крэатарамі Беларусі і Украіны

Menu & Search

“Сем дзён працы без сну”. Арцём Лобач выпусціў свой фільм “Дом” на пляцоўцы Vodblisk

16 мая, 2024

Чаму трэба глядзець маладым фільммэйкерам?

– Я бы параіў глядзець фільм “Дом”, бо гэта мой першы ігравы фільм, які я зрабіў пад час студэнцтва ў Акадэміі мастацтваў. І ўсе ўдзельнікі, акторы і каманда былі таксама студэнтамі, – расказаў у каментары Backstage рэжысёр Арцём Лобач.

Паводле яго слоў, паглядзеўшы фільм, можна ўявіць, які вялікі аб‘ём працы быў зроблены на той час (фільм здымаўся ў 2010 годзе).

– Калі пачынаеш планаваць прадакшн, то без досведу добра спланаваць амаль немагчыма, і з гэтым фільмам было цяжка. Але мне моцна пашчасціла з камандай, бо з усімі складанасцямі мы неяк справіліся. 

Па-першае, я не лічыў бюджэт. Я меў 1000 еўра і вырашыў, што гэтага хопіць. Але экспедыцыя ў Жалудок з камандай у 20 чалавек выдаткаў патрабавала куды болей. Грошы скончыліся на трэці дзень, таму далей мы усе скідваліся і працягвалі здымаць. 

У выніку за сем дзён бесперапыннай працы амаль без сну мы знялі крыху больш за палову фільма, а некаторыя адзнятыя сцэны не ўвайшлі ў фінальны мантаж. І гэта ўрок нумар адзін: мець рэалістычнае планаванне. 

Праз паўгады ў нас з‘явіўся прадусар і радыё “Рацыя” дапамагла нам з грашыма, за якія мы дазнялі і пераагучылі фільм. Таму правіла нумар два: неабходны добры мэнэджар, каб ён займаўся арганізацыйнымі пытаннямі, а не рэжысёр ці аператар.

Ну і правіла нумар тры: нахрэн усе правілы. Пакуль гарыць агонь у маладога аўтара, трэба збіраць аднадумцаў і ствараць. І даводзіць працу да канца, нават калі агонь ужо згас. Бо калі ёсць вынік, нават калі ты ім незадаволены, гэта крок творчай эвалюцыі аўтара, – кажа Арцём Лобач.

Фільм можна паглядзець бясплатна на платформе Vodblisk, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, і за невялікі данат, калі за мяжой.

Backstage

Рэдакцыя

Related article
Кінафестываль “Паўночнае ззянне” ўпершыню пройдзе ў Варшаве

Кінафестываль “Паўночнае ззянне” ўпершыню пройдзе ў Варшаве

Звычайныя гарады афлайн-паказаў, такія як Талін і Вільня застануцца, аднак…

Максім Жбанкоў запусціў Youtube-шоу пра гісторыю беларускага кіно

Максім Жбанкоў запусціў Youtube-шоу пра гісторыю беларускага кіно

Першы выпуск шоу “Сто год беларускага кіно” распавядае пра двадцатыя…

Беларуска знялася ў трэцім сезоне серыяла “Тэд Ласо”

Беларуска знялася ў трэцім сезоне серыяла “Тэд Ласо”

Элі Нова выканала ролю мадэлі, якая пайшла на спатканне з…

Type your search keyword, and press enter to search