Медыя пра беларускае кіно і папулярную культуру. Мост паміж крэатарамі Беларусі і Украіны

Menu & Search

Лідары гурта Irdorath, якія выйшлі на свабоду ў Беларусі, пераехалі ў Берлін

5 мая, 2024

Там Надзея і Ўладзімір Калач адкрылі музычную студыю і рыхтуюць канцэрт-вяртанне на сцэну.

“Нават граць на музычным інструменце трэба нанова вучыцца. А мы граем на некалькіх. Ты глядзіш на свае пальцы і спрабуеш займацца тым, чым ты займаўся да гэтага. І пачынаюцца гэтыя гадзіны з метраномам. Ты павінен спачатку дасягнуць свайго ўзроўню, а потым ужо сябе перасягнуць”.

Пра гэта Надзея і Уладзімір расказалі ў інтэрв’ю DW. Зараз яны плануюць праехаць па еўрапейскіх музычных фестывалях, але да гэтага хочуць арганізаваць канцэрт-вяртанне:

“Мы вырашылі зрабіць прыватны сольны канцэрт у нашым стылі. Гэта будзе Азендорф, туды цяжка даехаць, і гэта будзе маленькі клуб. Але мы правядзем там тры дні, рэпетыруючы нон-стоп проста на сцэне, і ў канцы мы сыграем канцэрт для людзей, якія прыедуць.

Гэта канцэрт для тых, хто вельмі за нас перажываў і хоча ўбачыць, як па-сапраўднаму выглядае момант вяртання на сцэну, ці хэпі-энд гэтай не вельмі прыкольнай гісторыі”.

Article Tags
Backstage Беларусь

Рэдакцыя

Related article
“Шмат цёплых слоў і падтрымкі”. У Нью-Ёрку адбылася прэм’ера фільма Мары Тамковіч “Пад шэрым небам”

“Шмат цёплых слоў і падтрымкі”. У Нью-Ёрку адбылася прэм’ера фільма Мары Тамковіч “Пад шэрым небам”

Фільм беларускай рэжысёркі паказалі на фестывалі Tribeca, які быў заснаваны…

“Сем дзён працы без сну”. Арцём Лобач выпусціў свой фільм “Дом” на пляцоўцы Vodblisk

“Сем дзён працы без сну”. Арцём Лобач выпусціў свой фільм “Дом” на пляцоўцы Vodblisk

Чаму трэба глядзець маладым фільммэйкерам?

Фільм української режисерки Соломії Томащук “Між нами” з’явиться на HBO Max

Фільм української режисерки Соломії Томащук “Між нами” з’явиться на HBO Max

Це її перша повнометражна робота. Стрічка розповідає про нездорові стосунки.

Type your search keyword, and press enter to search