Кінафестываль “Паўночнае ззянне” ўпершыню пройдзе ў Варшаве
Звычайныя гарады афлайн-паказаў, такія як Талін і Вільня застануцца, аднак…
– Наш прэм’ерны паказ адбыўся ў пятніцу, на ім было дастаткова шмат людзей. Гэта вельмі парадавала, бо я баялася, што наш конкурс можа застацца крыху ў цені амерыканскіх селебрыці. Але прышлі беларусы і палякі, мясцовыя гледачы і іншыя госці фестывалю.
Вельмі ўразіла, што літаральна ўсе людзі засталіся на размову пасля паказу, задавалі шмат пытанняў. Шмат было цёплых слоў і падтрымкі, – расказала Мара Тамковіч у каментары Backstage.
Па словах рэжысёркі, на працягу фестывалю фільм чакае паказ для акрэдытаванай прэсы, а таксама яшчэ адзін адкрыты паказ, на якім каманда фільма зможа прадставіць яго шырокай аўдыторыі.
Фільм “Пад шэрым небам” натхнёны гісторыяй кахання пары беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, які асвятлялі пратэсты 2020 года, калі Кацярына была затрымана падчас жывога эфіру з Плошчы Перамен. Журналістка дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі.
Рэдакцыя
Звычайныя гарады афлайн-паказаў, такія як Талін і Вільня застануцца, аднак…
Першы выпуск шоу “Сто год беларускага кіно” распавядае пра двадцатыя…
Элі Нова выканала ролю мадэлі, якая пайшла на спатканне з…