Кінафестываль “Паўночнае ззянне” ўпершыню пройдзе ў Варшаве
Звычайныя гарады афлайн-паказаў, такія як Талін і Вільня застануцца, аднак…
Па словах арганізатараў, другі з’езд будзе прынцыпова адрознівацца ад першага. Галоўны акцэнт мерапрыемства – інтэграцыя беларускіх кінематаграфістаў у сусветны кінарынак. І калі мінулы з’езд прайшоў у Польшчы, таму што гэтая краіна мае бадай найбольшую колькасць беларускіх фільммэйкераў за мяжой, то зараз сустрэча пройдзе ў Германіі.
– Шукаць сродкі трэба не там, дзе сабралася больш беларускіх кінематаграфістаў, а там, дзе яны ёсць. Калі параўноўваць польскую кінаіндустрыю з нямецкай, то апошняя мае ў разы большыя бюджэты. А кіно — гэта заўсёды бюджэты. Нам патрэбна абсталяванне, рынкі, кінапракат, прадзюсары, прасоўванне. Германія – гэта пра магчымасці, – расказаў Backstage адзін з арганізатараў івента, прадзюсер Леанід Каліценя.
Акрамя таго, паводле яго слоў, беларускім кінематаграфістам трэба выбіраць шлях супрацоўніцтва.
– Ужо наладжаныя адносіны з польскай кінаіндустрыяй. Я магу назваць як мінімум пяць творцаў, якія працуюць у польскім кіно. І я ведаю толькі пра Аляксея Палуяна і яшчэ адну кампанію, якая зусім нядаўна была зарэгістраваная, у нямецкай кінаіндустрыі.
Калі мы больш-менш прабіліся ў польскую кінаіндустрыю, то трэба ісці далей. І калі мы асвоім нямецкі рынак, наступным прыпынкам будзе Францыя, якая таксама з’яўляецца велізарным рынкам.
Напрыклад, у каталогах кароткаметражных фільмаў фестывалю ў Клермон-Феране заўсёды ёсць беларускія праекты, проста іх прасоўваннем у Францыі ніхто не займаецца.
Пасля выхаду на французскі рынак мы можам пачаць асвойваць іспанамоўны свет. Зараз здаецца, што гэта мара, але мы нічога не выдумляем. Мы вывучалі вопыт паспяховых рэжысёраў з розных краін. Вядома, у 90-я было прасцей. Цяпер будзе складаней. Але мы гатовыя да гэтых цяжкасцей, – кажа прадзюсер.
Backstage будзе прысутнічаць на з’ездзе і распавядзе самае цікавае – сачыце за абнаўленнямі на сайце і ў нашым Instagram.
Рэдакцыя
Звычайныя гарады афлайн-паказаў, такія як Талін і Вільня застануцца, аднак…
Першы выпуск шоу “Сто год беларускага кіно” распавядае пра двадцатыя…
Элі Нова выканала ролю мадэлі, якая пайшла на спатканне з…