Медыя пра беларускае кіно і папулярную культуру. Мост паміж крэатарамі Беларусі і Украіны

Menu & Search

“Шмат цёплых слоў і падтрымкі”. У Нью-Ёрку адбылася прэм’ера фільма Мары Тамковіч “Пад шэрым небам”

10 чэрвеня, 2024

Фільм беларускай рэжысёркі паказалі на фестывалі Tribeca, які быў заснаваны акторам Робертам Дэ Ніра, прадзюсаркай Джэйн Розенталь і іншымі вядомымі дзеячамі амерыканскага кіно.

– Наш прэм’ерны паказ адбыўся ў пятніцу, на ім было дастаткова шмат людзей. Гэта вельмі парадавала, бо я баялася, што наш конкурс можа застацца крыху ў цені амерыканскіх селебрыці. Але прышлі беларусы і палякі, мясцовыя гледачы і іншыя госці фестывалю.

Вельмі ўразіла, што літаральна ўсе людзі засталіся на размову пасля паказу, задавалі шмат пытанняў. Шмат было цёплых слоў і падтрымкі, – расказала Мара Тамковіч у каментары Backstage.

Па словах рэжысёркі, на працягу фестывалю фільм чакае паказ для акрэдытаванай прэсы, а таксама яшчэ адзін адкрыты паказ, на якім каманда фільма зможа прадставіць яго шырокай аўдыторыі.

Фільм “Пад шэрым небам” натхнёны гісторыяй кахання пары беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, які асвятлялі пратэсты 2020 года, калі Кацярына была затрымана падчас жывога эфіру з Плошчы Перамен. Журналістка дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі.

Backstage

Рэдакцыя

Related article
Кінафестываль “Паўночнае ззянне” ўпершыню пройдзе ў Варшаве

Кінафестываль “Паўночнае ззянне” ўпершыню пройдзе ў Варшаве

Звычайныя гарады афлайн-паказаў, такія як Талін і Вільня застануцца, аднак…

Максім Жбанкоў запусціў Youtube-шоу пра гісторыю беларускага кіно

Максім Жбанкоў запусціў Youtube-шоу пра гісторыю беларускага кіно

Першы выпуск шоу “Сто год беларускага кіно” распавядае пра двадцатыя…

Беларуска знялася ў трэцім сезоне серыяла “Тэд Ласо”

Беларуска знялася ў трэцім сезоне серыяла “Тэд Ласо”

Элі Нова выканала ролю мадэлі, якая пайшла на спатканне з…

Type your search keyword, and press enter to search